Столтэнберг: "Я баюся, што вайна перарасце ў вайну паміж NATO і Расіяй"

Енс Столтэнберг / twitter.com

"Я баюся, што вайна ў Украіне выйдзе з-пад кантролю і перарасце ў вялікую вайну паміж НАТА і Расіяй. Але я ўпэўнены, што нам удасца гэтага пазбегнуць", — так генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг пракаментаваў узмацненне прысутнасці альянсу на ўсходнім флангу ў інтэрв'ю выданню NRK.

Паводле яго слоў, "найважнейшая задача НАТА — прадухіліць поўнамаштабную вайну ў Еўропе" і менавіта над гэтым альянс працуе кожны дзень. Таксама ён дадаў, што цяпер "лёсавызначальны час для Еўропы і Нарвегіі".

Раней Столтэнберг выказаў здагадку, што канфлікт ва Украіне зімой абвострыцца — Пуцін будзе выкарыстоўваць зіму як зброю ў вайне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.