Стэфановіч: гэта тактыка па ўвядзенні ў зман міжнароднай супольнасці

17 удзельнікаў вулічнай акцыі пратэсту супраць уводу расійскіх войскаў на беларускую тэрыторыю былі аштрафаваныя судом Цэнтральнага раёна сталіцы. Суды праходзілі ў закрытым рэжыме. Усе атрымалі штрафы ад 175 тысяч да 875 тысяч рублёў. Найбольшымі штрафамі былі пакараныя Зміцер Бародка і Зміцер Дашкевіч.
Паводле слоў праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, вызваленыя пасля судоў людзі расказвалі, што іх пасля затрымання збівалі — і ў аўтазаку, і ў пастарунку. Па фактах гэтых незаконных дзеянняў праваабаронцы будуць звяртацца ў пракуратуру.

Як адзначае Стэфановіч, беларускія ўлады пачалі ўжываць тактыку пазбягання пакарання апазіцыянераў адміністрацыйнымі арыштамі, "каб не псаваць паказчыкаў".

Валянцін Стэфановіч: "Такая іх тактыка, скіраваная, відавочна, на ўвядзенне ў зман міжнароднай супольнасці, найперш структур Еўразвяза, якія ў лістападзе будуць слухаць пытанне аб скасаванні альбо прадаўжэнні санкцыяў адносна Беларусі. абсалютна памылковая. Мы засведчым, што ад такіх дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі, беларускіх уладаў свабода мірных сходаў усёроўна не рэалізуецца. Яна заставалася вельмі абмежаванай, такой і застаецца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі