Стаўку рэфінансавання знізілі да 24% гадавых

Стаўку рэфінансавання знізілі да 24% гадавых

У Беларусі з 1 красавіка знізілі з 25% да 24% гадавых стаўку рэфінансавання. Апошні раз яе змянялі 9 студзеня 2015 года. Тады яна павялічылася на 5%. Падрабязна пра тое, як змянялася стаўка рэфінансавання ў нашай краіне, гл. тут.

Нацбанк патлумачыў гэтае рашэнне дзеяннямі ў рамках "пазначанай задачы па зніжэнні памеру рызыкі-прэміі ў кошце крэдытаў і з улікам аналізу наяўных рызык".

У Беларусі зніжаецца і нарматыў фонду абавязковых рэзерваў — на 0,5% — да 7,5%. Будзе ўзмацняцца "жорсткасць парадку фармавання банкамі рэзерву на пакрыццё магчымых страт па спецыяльных партфелях аднародных крэдытаў у выпадку, калі працэнтная стаўка па крэдытах, выдадзеных юрыдычным асобам у беларускіх рублях, перавышае ўсталяваны рэгулятарам ўзровень".

З сённяшняга дня памер гэтага ўзроўню зніжаецца з 1,2 да 1,1 стаўкі па пастаянна даступных аперацыях Нацбанка ў форме крэдыту овернайт. Адзначаецца, што гэта дазволіць зрабіць крэдыты больш даступнымі для юрыдычных асобаў. Верхні ўзровень ставак па рублёвых крэдытах знізіцца з 36% да 33% гадавых. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі