Стаўка экспартнай пошліны на нафту ў Беларусі павялічана да 398,1 долараў

З 1 чэрвеня стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту ў Беларусі павялічана з 340,1 долара да 398,1 долара за тону. Адпаведную пастанову прыняў 29 траўня Савет міністраў у сувязі з аналагічным павышэннем экспартнай пошліны на нафту ў Расіі.
Апрача таго, з сённяшняга дня да ўзроўню расійскіх павялічаны экспартныя пошліны на нафтапрадукты.

Нагадаем, што згодна з беларуска-расійскімі дамоўленасцямі пошліна на нафту, што пастаўляецца ў Беларусь, у 2008 годзе разлічваецца з прымяненнем каэфіцыента 0,335. Мытная спецпошліна на расійскую нафту, што ўвозіцца ў Беларусь, з 1 чэрвеня павялічана з 113,9 долара да 133,4 за тону.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі