Вядомы змест дакумента, які ў Сінгапуры падпісалі кіраўнікі ЗША і КНДР

Вядомы змест дакумента, які ў Сінгапуры падпісалі кіраўнікі ЗША і КНДР

Стаў вядомы змест дакумента, які ў Сінгапуры падпісалі Дональд Трамп і Кім Чэн Ын. Праўда, інфармацыя неафіцыйная, ад прысутных журналістаў, якія яго пабачылі. Афіцыйна змест дакумента будзе агучаны пазней.

Як інфармуе meduza.io, у дакуменце чатыры асноўныя пункты. Гэта і "перазапуск адносін" паміж ЗША і Паўночнай Карэяй, і праца дзеля "ўсталявання стабільнасці і міру на Карэйскім паўвостраве". Пхеньян пацвердзіў свой намер працаваць для "поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава" (відаць, маецца на ўвазе і скарачэнне амерыканскага ўзбраення ў Паўднёвай Карэі), вызваленне яго ад ядзернай зброі. Таксама Злучаныя Штаты і КНДР дамаўляюцца пра ідэнтыфікацыю і вяртанне ў ЗША астанкаў амерыканскіх ваеннапалонных, якія знаходзяцца на поўначы Карэі з часу Карэйскай вайны, якая адбылася ў пачатку 1950-х.

Стала вядома, што ЗША абавязаліся прадаставіць Паўночнай Карэі гарантыі бяспекі.

Вядомы змест дакумента, які ў Сінгапуры падпісалі кіраўнікі ЗША і КНДР
Фота: Getty Images

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі