Статкевіч ушанаваў памяць савецкіх салдатаў на Вайсковых могілках Мінска
![Статкевіч ушанаваў памяць савецкіх салдатаў на Вайсковых могілках Мінска](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mohilki-0805.jpg.webp?itok=gN__T2qE)
8 траўня ў Мінску на Вайсковых могілках адбылася акцыя ўшанавання памяці савецкіх салдатаў, якія загінулі пры вызваленні Мінска ад гітлераўцаў. У ёй прынялі ўдзел вядомы апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч, а таксама каля 30 грамадскіх актывістаў. Яны прадстаўлялі аргкамітэт партыі "Народная Грамада" і рух салідарнасці "Разам".
Як паведаміў у сацсетках Статкевіч, "з-за магілаў за акцыяй назіралі чатыры асобы ў цывільным і з відэакамерай".