Старшыня Магілёўскага аблвыбаркаму: Скаргі і заявы не паступалі

Старшыня Магілёўскага аблвыбаркаму: Скаргі і заявы не паступалі

Скаргі і заявы ў Магілёўскую абласную выбарчую камісію па выбарах прэзідэнта не паступала. Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявіў старшыня камісіі Валерый Берастаў.

Ён распавёў, што ў Магілёўскай вобласці ўжо створаныя выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, сфармаваныя выбарчыя ўчасткі, сабраныя і зацверджаныя подпісы ў падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты. Цяпер участковыя выбаркамы звяраюць спісы выбаршчыкаў.

"Нейкіх скаргаў і заяў у аблвыбаркам на працягу ўсёй перадвыбарчай працы ні ад выбаршчыкаў, ні ад ніжэйшых камісій, ні ад сяброў ініцыятыўных груп і грамадзян пакуль не паступала", — заявіў Берастаў.

Тым часам магілёўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі заяўляе, што подпісы за Аляксандра Лукашэнку збіраліся на прадпрыемствах. Па яго словах, ён атрымаў адказ Берастава на свой запыт. У афіцыйным адказе гаворыцца, што подпісы на прадпрыемствах збіраліся не ў працоўны час, без прымусу і чальцамі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.

Паўлоўскі абураны, што іншым прэтэндэнтам не дазволілі збіраць подпісы на прадпрыемствах, адзначае праваабарончы сайт "Вясна". Ён напісаў скаргу ў ЦВК, каб адклікалі подпісы за Лукашэнку, сабраныя на прадпрыемствах Магілёва.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі