Старшыня КДБ Жадобін: Ніхто са шпіёнскай сеткі не затрыманы

Ніхто з выкрытай "шпіёнскай сеткі", што, нібыта, дзейнічала пад прыкрыццём амбасады ЗША, не быў затрыманы. Пра гэта паведаміў старшыня КДБ Юрый Жадобін.
Нагадаем, у нядзелю Першы нацыянальны тэлеканал паведаміў, што ў Мінску выкрыта "шпіёнская сетка", якой кіраваў амерыканскі дыпламат, насамрэч супрацоўнік спецслужб. У яе склад уваходзілі каля 10 грамадзян Беларусі. КДБ нейкі час не каментаваў сітуацыю.

Паводле словаў Жадобіна, КДБ правярае інфармацыю пра дзейнасць "шпіёнскай групы". Прычым, ён пачаў гаварыць пра нейкую "прафілактыку". Відавочна, што КДБ збіраецца "змякчыць" сітуацыю.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі