Старшыня Федэрацыі хакею абяцае, што юніёры вернуцца ў вышэйшы дывізіён
Старшыня Федэрацыі хакею Беларусі Яўген Ворсін абяцае, што беларускія юніёры вернуцца ў вышэйшы дывізіён. Па яго словах, ФХРБ разлічвала на больш высокае месца для сваёй зборнай на спаборніцтвах. "Мы стараліся захаваць свае пазіцыі і месца ў вышэйшым дывізіёне, — цытуе Ворсіна агенцтва БелаПАН. — Гэта ў нас не атрымалася, але і станоўчы момант у чэмпіянаце для нас ёсць — мы ўбачылі вельмі добрыя каманды.
Для нас гэта выдатны досвед. Спадзяюся, мы будзем стараннымі вучнямі і зробім высновы са сваіх памылак. Але мы абавязкова вернемся ў вышэйшы дывізіён, і, спадзяюся, ужо ў наступным годзе".
Для нас гэта выдатны досвед. Спадзяюся, мы будзем стараннымі вучнямі і зробім высновы са сваіх памылак. Але мы абавязкова вернемся ў вышэйшы дывізіён, і, спадзяюся, ужо ў наступным годзе".