Вы тут

Старшыня Еўрапейскай народнай партыі звярнуўся ў Твітары па-беларуску

Дональд Туск / Reuters

Старшыня Еўрапейскай народнай партыі Дональд Туск напісаў твіт па-беларуску: "Жадаючы ўсім добрага здароўя, моцы і шчасця ў гэты няпросты калядны час, я прашу вас не забываць нашых зняволеных беларускіх сяброў, якія церпяць катаванні і збіццё. Яны могуць не вытрымаюць дастаткова доўга, каб убачыць Новы год". 

Еўрапейская народная партыя — самая буйная транснацыянальная партыя ў Еўрапейскім саюзе. Туск узначальвае яе з 20 лістапада 2012 года. 

Раней Дональд Туск быў прэм'ер-міністрам Польшчы (2007-2014), а потым старшынёй Еўрапейскага савета (2014-2019).

Твіт Дональда Туска

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.