Старшынство ў ЕС перайшло да Літвы

Паводле сайта eu2013.lt галоўнымі прыярытэтамі палітыкі Літвы стануць фінансавая стабільнасць, рост эканомікі і адкрытасць ды бяспека ў Еўропе.

У межах старшынства ў ЕС Літва правядзе саміт Усходняга партнёрства. Ён пройдзе ў Вільні 28-29 лістапада. Пакуль невядома, на якім узроўні на саміце будзе прадстаўлена Беларусь. Верагодна, запрашэнне на яго атрымае міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. 25 чэрвеня яго выключылі са спіса неўяздных на тэрыторыю ЕС.

Нагадаем таксама, што ўлады Літвы неаднаразова заяўлялі, што падчас старшынства сваёй краіны ў Еўрасаюзе маюць намер садзейнічаць наладжванню адносін паміж Мінскам і Бруселем.

Старшынство ў Еўрасаюзе пераходзіць ад адной краіны да іншай раз на паўгода і з’яўляецца хутчэй сімвалічным актам. Усе важныя рашэнні знешняй і ўнутранай палітыкі супольнасці прымаюцца агульна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі