Старонка беларуса з фотаздымкамі мэблі прызнаная экстрэмісцкай

Фота шафы-купэ носіць ілюстрацыйны характар. За рэпост падобнага малюнка са старонкі Сяргея Трэшчанкі можна быць прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці.
Фота шафы-купэ носіць ілюстрацыйны характар. За рэпост падобнага малюнка са старонкі Сяргея Трэшчанкі можна быць прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці.

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў папаўненне: чарговыя "змагарскія" тэлеграм-каналы, чаты і паблікі. Вылучаецца на агульным фоне асабістая старонка жыхара Жлобіна Сяргея Трэшчанкі ў сацыяльнай сетцы "УКантакце". Рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 8 красавіка яго профіль прызнаны экстрэмісцкім — не асобныя допісы, а менавіта профіль.

Рэпост і нават лайк любога допіса з яго старонкі цяпер будзе прыроўнены да распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў. А там, напрыклад, ёсць фатаграфіі шафы-купэ, кухні і іншай мэблі. Фатаграфіі не маюць подпісу, таму можна толькі здагадвацца: мужчына хваліўся рамонтам у сваёй кватэры ці, магчыма, гэта рэклама яго паслуг — усталяванне мэблі.

Сяргей Трэшчанка — хто гэта?

На сайце Мінінфарма, дзе размешчаны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, у прозвішчы мужчыны дапушчана памылка: там яго называюць "Цярэшчанка". Але ў ідэнтыфікатары ягонай старонкі няма памылкі — з "УКантакце" мы даведваемся, што ён усё ж "Трэшчанка".

Страница белоруса с фотографиями мебели признана экстремистской

Мяркуючы па профілі, 32-гадовы мужчына працаваў на БМЗ. З 29 сакавіка ён не з'яўляўся анлайн. У спісах палітвязняў яго няма, як і няма наогул навін пра яго затрыманне ці проста нейкую дзейнасць.

Кароткую інфармацыю пра Трэшчанку можна знайсці на сайце dissidentby.com. Там сцвярджаецца, што жлобінца затрымалі за каментары ў інтэрнэце і цяпер ён знаходзіцца СІЗА-3 Гомеля.

Страница белоруса с фотографиями мебели признана экстремистской

Дзеля справядлівасці адзначым, што на яго старонцы, акрамя фота шафы-купэ і іншай мэблі, і праўда можна знайсці допісы, якія суд мог палічыць "экстрэмісцкімі". Напрыклад, спасылку на відэа аб'яднання былых сілавікоў з подпісам Трэшчанкі "МУСАРА [арфаграфія захаваная. — Еўрарадыё] П***РАСЫ !!!!!!!!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі