Вы тут

Старая гвардыя і новая хваля беларускай апазіцыі — пра выбары-2019

Рыгор Кастусёў і Алана Гебрэмарыям. 

У сёлетніх парламенцкіх выбарах удзельнічаюць як дасведчаныя палітыкі, так і моладзь, якая робіць першыя крокі ў палітыцы. Сваімі ўражаннямі ад выбарчай кампаніі падзеляцца кандыдаты ў дэпутаты дасведчаны апазіцыянер і  старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і прадстаўніца “Моладзевага Блоку” Алана Гебрэмарыям, для якой гэтыя выбары сталі дэбютам. 

“Моладзевы Блок” заявіў пра сябе шэрагам яскрывых акцыяў у Мінску, а прадстаўнікі БНФ правялі кампанію па-старынцы. Што кандыдаты думают пра дзейнасць адзін аднога і пра цяперашнюю выбарчую кампанію ў цэлым, даведайцеся з запісу нашага эфіру. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.