Сталі вядомыя акалічнасці затрымання журналістаў на "Чарнобыльскім шляху"

Як перадае карэспандэнт Еўрарадыё Арцём Мартыновіч з месца падзеяў, да суда прыйшло каля пару дзясяткаў чалавек. Сталі вядомыя акалічнасці затрымання журналістаў. Іх, нібыта, затрымалі 26 красавіка пасля "Чарнобыльскага шляху" непасрэдна каля РУУС Савецкага раёна. Хутчэй за ўсё, журналісты проста выконвалі сваю працу і спрабавалі даведацца лёс затрыманых на акцыі.


Нагадаем, што журналістаў вінавацяць у непадпарадкаванні законным патрабаванням міліцыі.

Стала вядома, што таксама будуць судзіць Аляксандра Тарнагурскага і Дзмітрыя Чарняка. Іх затрымалі з мегафонам каля Чарнобыльскай капліцы. Таксама ў суд маюць прывезці Вячаслава Дашкевіча.


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі