Стала вядома, якія іспыты чакаюць школьнікаў у новым навучальным годзе

Стала вядома, якія іспыты чакаюць школьнікаў у новым навучальным годзе

Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік іспытаў для школьнікаў на новы навучальны год. Пра гэта паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Навучэнцы дзевятых класаў будуць здаваць пісьмовыя іспыты па беларускай і рускай мовах, а таксама па матэматыцы. Вучні, якія навучаліся на польскай або літоўскай мове, будуць здаваць яшчэ і гэтыя прадметы пісьмова.

У каледжах мастацтваў, сярэдніх школах — каледжах мастацтваў і гімназіях-каледжах мастацтваў дзевяцікласнікам разам з асноўнымі прадметамі давядзецца здаваць практычны іспыт па адным з творчых навучальных прадметаў — на выбар.

Для адзінаццацікласнікаў прадугледжаныя два пісьмовыя і два вусныя іспыты. Матэматыку і беларускую або рускую мову давядзецца здаваць пісьмова, а замежную мову і гісторыю Беларусі — вусна. Выпускнікі класаў нацыянальных меншасцяў дадаткова будуць здаваць іспыт па польскай ці літоўскай мовах (пісьмова). Выпускнікой сярэдніх школ — каледжаў мастацтваў, гімназій-каледжаў мастацтваў чакае яшчэ дадатковы практычны творчы іспыт на выбар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі