Стала вядома, як пройдзе ўступная кампанія ў ВНУ

Міністр адукацыі Андрэй Іванец / БЕЛТА

Выпускнікі 11-х класаў будуць здаваць два цэнтралізаваныя іспыты. Адзін абавязковы — па беларускай ці рускай мове, другі — на выбар. Тым, хто плануе паступаць у ВНУ, прапануюць здаваць адзін дадатковы іспыт у форме ЦТ.

Такое рашэнне было прынятае 2 снежня на нарадзе ў Лукашэнкі па пытаннях удасканалення ўступнай кампаніі ў ВНУ, перадае БЕЛТА.

Міністр адукацыі Андрэй Іванец растлумачыў як будзе праводзіцца залічэнне абітурыентаў ва ўніверсітэты. Прыёмныя камісіі будуць улічваць вынікі двух цэнтралізаваных іспытаў, аднаго дадатковага іспыту ў выглядзе ЦТ і сярэдняга бала атэстата.

Абноўленыя правілы ўступнай кампаніі Іванец абяцаў абнародаваць да канца 2022 года.

Як распавядала Еўрарадыё, на нарадзе 2 снежня Аляксандр Лукашэнка загадаў спыніць рэформы ў адукацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.