Стала вядома, у каго найменш забракавалі подпісаў, і гэта не Лукашэнка

Стала вядома, у каго найменш забракавалі подпісаў, і гэта не Лукашэнка

У ЦВК Беларусі распавялі, колькі подпісаў здалі патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты. Раней было паведамлена, колькі подпісаў было прызнана сапраўднымі. І сталі вядомыя дзіўныя рэчы: некаторыя кандыдаты здалі подпісаў больш, чым заяўлялі.

Высветлілася, што з 1 млн 958 800 подпісаў, здадзеных за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі, несапраўднымі прызналі толькі 19 228. Штаб Віктара Бабарыкі здаў 367 179 подпісаў, з іх несапраўднымі прызналі 201 435. За вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Валерыя Цапкалы здалі 158 682 подпісы, несапраўднымі назвалі 83 333. Па даных ЦВК, за Ганну Канапацкую было здадзена 151 631 подпіс, з якіх несапраўднымі прызналі 5043; за Сяргея Чэрачня — 149 750, з якіх несапраўднымі назвалі 6641, за Андрэя Дзмітрыева здалі 110 754, несапраўднымі назвалі 3913. Штаб Святланы Ціханоўскай здаў 109 479 подпісаў, з якіх несапраўднымі прызналі 4722.

Атрымліваецца, што найменш подпісаў забракавалі ў Андрэя Дзмітрыева, а найбольш — у Віктара Бабарыкі. З-за "зачысткі" подпісаў Цапкала не мае 100 тысяч для рэгістрацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі