Вы тут

Стала вядома, у чым вінвацяць фрылансера Радыё "Свабода" Андрэя Кузнечыка

Андрэй Кузнечык

Сёння стала вядома, у чым вінавацяць фрылансера Радыё "Свабода" Андрэя Кузнечыка, затрыманага паўгода таму. Праваабаронцы паведамляюць, што яму інкрымінуюць ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). За гэта пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Верагодна, гэта звязана з тым, што Радыё "Свабода" было па рашэнні МУС прызнанае "экстрэмісцкім фармаваннем". Гэта адбылося праз месяц пасля затрымання Кузнечыка — 23 снежня 2021 года.

Як паведамляла Еўрарадыё, суд над Кузнечыкам пачнецца 8 чэрвеня і будзе закрытым. Судовы працэс будзе весці суддзя Магілёўскага абласнога суда Ігар Шведаў.

Кузнечыка затрымалі ў Мінску 25 лістапада 2021 года. Пасля яго затрымання сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам Радыё "Свабода". Спярша Кузнечыку прысуджалі адміністрацыйны арышт, а потым на яго пачалі крымінальную справу. Аднак было невядома, у чым яго вінавацяць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.