Вы тут

Стала вядома, у чым падазраюць журналістку Ірыну Слаўнікаву

Ірына Слаўнікава і Аляксандр Лойка / novychas.online

Журналістка Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны удзел у іх), паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на сваякоў жанчыны.

Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку затрымалі 30 кастрычніка ў Нацыянальным аэрапорце па прылёце ў Беларусь з адпачынку ў Егіпце. 1 лістапада Слаўнікава і Лойка былі асуджаны за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія прызнаныя ў нашай краіне "экстрэмісцкімі". Ім прысудзілі па 15 сутак адміністратыўнага арышту, а пасля арыштавалі ізноў на гэты тэрмін.

Раней стала вядома, што жаночая камера, у якой утрымлівалася на Акрэсціна Ірына Слаўнікава, абвясціла групавую галадоўку. Жанчыны пратэставалі супраць нечалавечых умоваў утрымання палітычных зняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.