Вы тут

З новага тэндара стала вядома, што зламалася на "Мінскводаканале"

Так выглядае ачышчальная ўстаноўка "Сіваш", якую трэба рамантаваць / studfile.net

"Мінскводаканал" абвясціў тэндар на рамонт ўстаноўкі абеззаражвання вады ЭРГ-2000 "Сіваш". Адпаведная абвестка з'явілася на сайце Мінгарвыканкама 25 чэрвеня. 

"Тэрмін для падрыхтоўкі і падачы прапаноў: найлепш да 08:00 29.06.2020 года", — пазначана ў тэндары 

Магчыма, паломка менавіта гэтай устаноўкі стала прычынай кепскай вады, ад якой пацярпела за апошнія тры дні палова Мінска. 

І хаця абвестка пра неабходнасць рамонту з'явілася яшчэ ўчора, аднак увечары 25 чэрвеня кіраўнік Мінгарвыканкама Анатоль Сівак заяўляў праз прэс-службу: "Прычыны здарэння на гэты момант не выяўленыя. Зыходзячы з дакладаў гарадскіх службаў, адна з версій звязаная з выкананнем тэхнічных рэгламентаў пасля правядзення работ па замене часткі вадавода".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.