Вы тут

Стала вядома, на якіх вуліцах у Мінску не будуць адключаць гарачую ваду

БЕЛТА

Стала вядома, на якіх вуліцах у Мінску летам не будуць адключаць гарачую ваду. Чыноўнікі абяцаюць, што пашанцавала жыхарам дамоў па вуліцах Платонава, Чырваназорная, Залатая Горка і Гікала ў Савецкім раёне. Там праводзіцца планавая замена цепласетак. У чэрвені на час Еўрагульняў яна перапыніцца, але пасля адновіцца і скончыцца да пачатку ацяпляльнага сезону, інфармуе агенцтва "Минск-Новости".

Першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Ала Санкоўская падкрэслівае, што такая добрая навіна кампенсуе тыя нязручнасці, якія сёлета давядзецца перажыць жыхарам квартала.

Як паведамляла Еўрарадыё, Мінску гарачую ваду пачнуць адключаць з 13 траўня. Перапынак у прафілактычных працах будзе з 18 чэрвеня да 4 ліпеня, каб "не пакідаць без гарачай вады спартсменаў і балельшчыкаў".