Вы тут

Стала вядома, чаму Пуцін і Макрон сядзелі за такім вялікім сталом

Даўжыня стала на перамовах Уладзіміра Пуціна і Эмануэля Макрона была блізу 4 метраў / ТАСС

Прэзідэнты Францыі Эмануэль Макрон і Расіі Уладзімір Пуцін сядзелі на перамовах у Крамлі за такім доўгім сталом, таму што французскі лідар адмовіўся здаць у Маскве ПЦР-тэст на каранавірус, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў Елісейскім палацы.

Паводле звестак крыніцы, Макрона паставілі перад выбарам: альбо ён згаджаецца на ПЦР у Расіі і яму дазваляюць наблізіцца да Пуціна, альбо ён павінен будзе выконваць сацыяльную дыстанцыю.

"Мы разумелі, што адмова будзе азначаць адсутнасць поціскаў рукі і гэты доўгі стол. Але мы не маглі дапусціць, каб ДНК прэзідэнта трапіла ў іх рукі", — патлумачыла крыніца прычыну адмовы ад тэставання.

Перамовы ў Маскве прайшлі ў панядзелак. Назіральнікаў здзівіў стол, за якім сядзелі прэзідэнты. Яго даўжыня была каля 4 метраў. Пазней фотаздымак з перамоваў стала крыніцай для шматлікіх жартаў і мемов.

За сталом перамоваў змясціліся ўсе удзельнікі чайнай цырымоніі з "Алісы ў краіне цудаў" / fishki.net
На стале размяшчалі і фігурыстаў, і каманду па кёрлінгу / сацсетцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.