Спявак Віктар Каліна падаў касацыйную скаргу

У панядзелак, 30 ліпеня, выканаўца шансону Віктар Каліна, які цяпер знаходзіцца ў мінскай папраўчай калоніі №1, падаў апеляцыю. Касацыйны разгляд скаргі спевака і яго жонкі Святланы Каліны Мінскі гарадскі суд пачне 14 жніўня. Як паведаміў адвакат Віктара Алег Дубавец, у скарзе ўтрымоўваецца просьба адмяніць прыгавор, вынесены 12 чэрвеня судом Першамайскага раёна сталіцы, у сувязі з недаказанасцю віны.

Нагадаем, суд прызнаў Віктара і Святлану Каліна вінаватымі ў замаху на завалоданне маёмасцю ў асабліва буйным памеры шляхам падману.

Віктар асуджаны на 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а яго жонка Святлана — на 4,5 года калоніі агульнага рэжыму.

У іх будзе канфіскавана частка маёмасці, у тым ліку і аўтамабіль "Мэрсэдэс-Бенц S500", вакол якога “круціцца” справа.

Па версіі абвінавачання, Віктар у 2006 годзе імітаваў крадзеж аўтамабіля ў Маскве з мэтай атрымання страхоўкі — 34 тысяч долараў.

26 ліпеня Каліна напісаў сваім прыхільнікам:

“Гэта не ўлада мяне пасадзіла і ізалявала ад знешняга свету, гэта зрабіў Бог, для якога я і мая душа значна важней за свецкую мітусню, у якой знаходзіўся я. Ён, Бог, не ліквідаваў мяне ўдарам нажа разбойніка, аўта- або авіякатастрофай, хваробай, ён усяго толькі скінуў мяне ў халодную ацвераджальную ваду… Я не апазіцыйны, я ўдзячны”.

“Барысаў электронны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі