Спявачка Руслана заявіла, што спаліць сябе на Майдане, калі не будзе зменаў

Як паведамляе сайт korrespondent.net, выступаючы са сцэны плошчы Незалежнасці, Руслана заявіла, што гатовая нават на самагубства, калі не ўсе патрабаванні пратэстоўцаў будуць выкананыя. Яна заклікала людзей трымацца разам і не адступаць.



"Я вам шчыра скажу, я сябе спалю на гэтым Майдане, калі не адбудуцца змены. Я для сябе гэта рашуча прыняла", — заявіла спявачка.



Руслане Ліжычцы 40 гадоў, яна стала знакамітай пасля перамогі на "Еўрабачанні" 2004 года. Пасля гэтага яна атрымала званне народнай артысткі Украіны.


 

Нагадаем, удзельнікі акцый пратэсту ва Украіне патрабуюць адстаўкі ўраду, правядзення датэрміновых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў, падпісання Украінай дамовы аб асацыяцыі з ЕС.


Фота з сацыяльных сетак.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі