Справу Юрыя Захаранкі зноў падоўжылі

Мінская пракуратура яшчэ на тры месяцы працягнула крымінальную справу аб знікненні былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода". Нагадаем, Юры Захаранка быў скрадзены невядомымі ў траўні 1999 года і дагэтуль не знойдзены. Шмат хто ў Беларусі і свеце мяркуе, што да гэтага злачынства мае дачыненне беларускае кіраўніцтва. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі