Справу Тэрэсы Собаль спынілі ціха

Валожынскі РАЎС спыніў крымінальную справу на старшыню Івянецкага аддзела Саюза палякаў у Беларусі Тэрэсу Собаль. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў актывіст СПБ Андрэй Пачобут:
Пачобут: "Справа спыненая за адсутнасцю ў дзеяннях спн.Тэрэсы складу злачынства. Па сутнасці, гэта рэабілітуе яе і пацвярджае, што ніякай віны Тэрэса Собаль за сабой не мае і ніякага злачынства не здзейсніла. Гучная гісторыя скончылася ціха: да спн.Тэрэсы прыйшоў ліст, і там былі звесткі пра спыненне справы".

Па словах Андрэя Пачобута, за мэту гэтай справы было хутчэй не асудзіць актывістку нацыянальнай меншасці, а дыскрэдытаваць яе імя. "Інфармацыйная кампанія, калі яе абвінавацілі, была вялікая, пра гэта шмат пісалі дзяржаўныя СМІ", — сцвярджае актывіст.

Апошнія паўтара года дзейнасць Тэрэсы Собаль на чале Івянецкага аддзела Саюза палякаў і на пасадзе дырэктара Дома польскага правяралі шматлікія дзяржустановы - ад падатковай інспекцыі да Камітэта дзяржкантролю. Але ніякіх доказаў злачынстваў праваахоўнікі знайсці так і не здолелі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі