Вы тут

Справу на міліцыянера, які ўдарыў жанчыну ў твар, распачынаць не сталі

Наіля Гусакова / ex-press.by​

Крымінальную справу на міліцыянера, які восенню 2020-га ў Жодзіне ўдарыў жанчыну ў твар, распачынаць не сталі, паведамляе ex-press.by. 22 студзеня Наіля Гусакова атрымала паведамленне з Упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці. СК заявіў, што міліцыянерам Бараноўскім "не перавышаныя межы прымянення фізічнай сілы, а прычыненая шкода адпаведная сіле процідзеяння, якое пераадольвалася, у тым ліку меркаванага". Вось так!

Бараноўскі "дзейнічаў ва ўмовах абгрунтаванай прафесійнай рызыкі ці скрайняй неабходнасці". Цікава, што ніхто з апытаных СК міліцыянераў, якія прысутнічалі на месцы здарэння, не бачылі моманту ўдару. Але ж ёсць некалькі відэа, дзе гэта зафіксавана. На месцы было шмат людзей.

Здарэнне адбылося 13 верасня каля мясцовага гандлёвага цэнтра. Наіля Гусакова падышла да мужчыны, каля якога была цэлая група міліцыянераў, здымала на тэлефон. Побач быў натоўп людзей, якія скандавалі "Міліцыя з народам!". Раптоўна адзін з сілавікоў ударыў яе ў твар, жанчына ўпала на зямлю. Яна адчула сябе дрэнна і звярталася ў бальніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.