Справу гімназіста, які нанёс настаўніцы 15 удараў нажом, перадалі ў суд

Справу гімназіста, які нанёс настаўніцы 15 удараў нажом, перадалі ў суд

Справу гімназіста, які нанёс настаўніцы рускай мовы 15 удараў нажом, перадалі ў суд. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры Беларусі. Гучны працэс пройдзе ў Мінскім гарадскім судзе. Юнаку пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Здарэнне адбылося 23 траўня, вучань 9 класа сталічнай гімназіі № 74 напаў на настаўніцу рускай мовы і літаратуры. 15-гадовы падазраваны быў узяты пад варту ў той жа дзень. Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, "матывам здзяйснення злачынства з'явілася помста за нібыта неаб'ектыўную ацэнку настаўнікам яго ведаў".

Пацярпелай было нанесена не менш за 15 удараў нажом і не менш 2 удараў цвёрдым тупым прадметам. Адзначаецца, што ў момант здзяйснення злачынства гімназіст "мог усведамляць фактычны характар, грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі". Яго дзеянні кваліфікавалі па артыкуле "замах на забойства асобы ў сувязі са здзяйсненнем ім службовай дзейнасці, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю".

Пракуратура горада Мінска не пабачыла падставаў для адмены ці змянення меры стрымання. Хлопец па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі