"Спортивная панорама" змахлявала здымкі

Нумар афіцыйнай «Спортивной панорамы» за 3 кастрычніка на першай старонцы змясціў матэрыял «Нічыя, роўная перамозе», прысвечаны матчу БАТЭ – «Ювэнтус».
На здымку былі заўзятары БАТЭ на стадыёне. Толькі газета зьявілася ў продажы, на інтэрнэт-рэсурсах, прысвечаных барысаўскім заўзятарам, стала ўздымацца хваля абурэньня. Аказалася, журналісты «СП» памянялі на фота колер клубных сьцягаў БАТЭ, якія трымалі ў руках заўзятары. Колер штандараў змяніўся з жоўта-сіняга на чырвона-зялёны. «Гэта ж здзек з клубных колераў.  Клуб павінен забраць акрэдытацыю ў гэтых калгаснікаў на матчы лігі», - абураўся REDLiNE на «Гасьцявой кнізе заўзятараў БАТЭ ». «З такім поспехам нам маглі дамаляваць якуюсьці варожую сымболіку, напрыклад, а потым выдаць за экстрэмістаў. Ці падмаляваць аўтаматы і сказаць, што мы «АльКаіда», - казаў zagorulko.
Версію прычыны махлярства падае  Quorthon: «У чорна-белым варыянце здаецца, што сцягі на стадыёне -- бел-чырвона-белыя".
НН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі