Спонсару МТЗ-РІПА адмовілі ў рэгістрацыі на выбарах прэзідэнта Літвы

Бізнесмену Уладзіміру Раманаву, кампанія якога фінансуе беларускі футбольны клуб МТЗ-РІПА, адмоўлена ў рэгістрацыі прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта Літвы. Пра гэта паведамляе рэсурс delfi.lt. Кіраўнік спецыяльнай рабочай групы Галоўнай выбарчай камісіі, якая 13 сакавіка разглядала гэтае пытанне, Павелас Куяліс заявіў, што прэзідэнт інвестыцыйнай групы Ukio banko investicine grupe не з'яўляецца грамадзянінам Літвы паводле паходжання (гэта значыць грамадзянінам краіны павінен быць не толькі прэтэндэнт, але і яго бацькі). У.Раманаў нарадзіўся ў Цвяры (Расія).

Бізнесмен прынёс дакументы ў камісію за суткі да завяршэння прыёму заяў. Асноўным матывам удзелу ў выбарах У.Раманаў, які фінансуе таксама футбольныя клубы "Хартс" (Шатландыя) і "Каўнас", назваў барацьбу з літоўскім дэпартаментам фізкультуры і спорту.

Прэзідэнцкія выбары ў Літве пройдуць 17 мая. Да 2 красавіка 13 зарэгістраваных прэтэндэнтаў павінны сабраць не менш за 20 тыс. подпісаў у сваю падтрымку.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі