Спіс палітвязняў у Беларусі павялічыўся на 22 прозвішчы

Палітвязні

Палітвязні / dpa

У Беларусі стала больш на 22 палітвязні, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Гэта Павел Салагуб, Віталь Цыдзік, Андрэй Ігнатовіч, Уладзімір Грыбанаў, Ігар Барысаў, Сяргей Рудзянкоў, Алег Казлоў, Максім Мнацаканаў, Пётр Ярмашук, Андрэй Савінскі, Сняжана Цадава, Алег Ермаковіч, Юрый Мінін, Яўген Пяляхаты, Яўген Шчарбіна, Валянцін Дуброўшчык, Мікіта Сцяпурка, Алег Сычоў, Анастасія Пілько, Ларыса Кучынская, Аляксандр Кучынскі, Андрэй Сцяпурка.

Гэтыя людзі трапілі пад пераслед або за ўдзел у вулічных пратэстах, або за каментары ў сацсетках.

На сёння праваабаронцы налічваюць у нашай краіне 1473 палітвязні. Спіс людзей, якіх пераследуюць па палітычных прычынах, яшчэ большы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі