Спеваку Віктару Каліну пажыццёва забаранілі выступы ў Пружанах

Спеваку Віктару Каліну пажыццёва забаранілі выступы ў Пружанах

У Доме культуры ў Пружанах вырашылі, што спявак Віктар Каліна больш ніколі не выступіць на іх сцэне. Апошнім часам у Каліны часта зрываюцца канцэрты ў Беларусі. Каліна вядомы сваёй падтрымкай так званых "ЛНР/ДНР", таму актывісты збіраюць подпісы супраць яго канцэртаў. 

У Пружанах, праўда, прычыны не ідэалагічныя, а камерцыйныя. У ДК заяўляюць, што Каліна ў 2011 годзе сарваў ім канцэрт. Дырэктарка Дома культуры Алена Анатольеўна распавяла: "Была справа — Каліна проста не з'явіўся на канцэрт і нікога не папярэдзіў. Нават яго адміністратар не ведаў, што адбываецца! Пасля мы ў інтэрнэце чыталі, што ў той жа вечар дзень народзінаў жонкі Каліны адзначалі недзе ў Маскве. Можа, там ён і быў — ва ўсякім выпадку, дакладна, што не ў нас".

Дом культуры вярнуў гледачам грошы за квіткі і вырашыў больш не супрацоўнічаць з артыстам.

Пазней высветлілася, што замест Пружанаў Каліна выступаў на дні народзінаў у жонкі расійскага "шансанье" Славы Мядзяніка ў клубе апошняга.

Забарону на свае выступы ў Пружанах Каліна назваў "злачынствам, якое варта расследаваць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі