Спальваюць, фарбуюць, прыкрываюць прычындалы. Як у свеце здзекуюцца са статуй

Помнік савецкім танкістам ў Празе перафарбавалі ў ружовы колер
Помнік савецкім танкістам ў Празе перафарбавалі ў ружовы колер

У Мінску ёсць статуя, якая са дня ўстаноўкі, гэта значыць ужо паўтара года, не знікае з загалоўкаў навін. Гаворка, вядома ж, пра "Мінскага гарадавога". Гараджане ўвесь час спрабуюць яго пакрыўдзіць: то аплявуху дадуць, то лезуць цалавацца. А міліцыя доблесна абараняе статую.

Сжигают, красят, прикрывают причиндалы. Как в мире издеваются над статуями
Рэдакцыя Еўрарадыё побач са скульптурай гарадавога

Але калі б у беларускім МУС даведаліся, што людзі робяць з помнікамі ў іншых гарадах... Яны б наогул адмовілася ад устаноўкі "гарадавых".

Дарожны конус на галаве Вэлінгтана

У шатландскім горадзе Глазга ёсць помнік герцагу Вэлінгтану. Таму самаму, які перамог Напалеона ў бітве пры Ватэрлоо. Герцаг спакойна прастаяў на сваім месцы амаль 140 гадоў, пакуль ў 1983 годзе нейкаму жартаўніку не прыйшло ў галаву надзець на яго галаву аранжавы дарожны конус.

Уяўляеце, калі б хтосьці надзеў конус на "Мінскага гарадавога"? Напэўна, усё жыццё пасля гэтага прасіў бы прабачэння ў міліцыі! Улады Глазга, зрэшты, таксама абурыліся выхадкай і ў той жа дзень вярнулі Вэлінгтану першапачатковы паважны выгляд. Але ідэя апынулася заразлівай: конусы сталі з'яўляцца на галаве палкаводца (а часам і яго каня) ледзь не кожны дзень.

Сжигают, красят, прикрывают причиндалы. Как в мире издеваются над статуями
Фота: terra-z.com

Праз 30 гадоў "конуснай вайны" муніцыпалітэт Глазга падлічыў, што траціць на ўборку конусаў па 10 тысяч фунтаў за год. Помнік вырашылі падняць на больш высокі пастамент, каб узняць на яго конус без спецтэхнікі стала немагчыма. Але ў Шатландыі любыя праекты па добраўпарадкаванні горада публічныя. Навіну размясцілі на іх мясцовым сайце з дзяржаўнымі тэндарамі. У адказ неабыякавыя да Вэлінгтана грамадзяне пачалі кампанію "Keep the Cone", якая за суткі сабрала 70 тысяч лайкаў у "Фэйсбуку".

Петыцыю ў абарону конуса за дзень падпісалі 10 тысяч чалавек, яна была тут жа пададзеная ў Гарадскую раду Глазга. "Конус на галаве сэра Артура Уэлслі [Вэлінгтана] з'яўляецца вядомай часткай спадчыны Глазга, — сказана ў ёй. — Ён азначае значна больш для жыхароў горада і турыстаў, чым сам герцаг Вэлінгтан". Муніцыпалітэт пайшоў адступіў і пагадзіўся пакінуць конус на галаве фельдмаршала назаўжды.

Самы няўдачлівы казёл у свеце

На галоўнай плошчы шведскага горада Еўле кожны год перад пачаткам Каляднага паста усталёўваюць вялізнага саламянага казла. А людзі з усяго зямнога шара усімі праўдамі і няпраўдамі імкнуцца яго... спаліць. Магчыма, дачуўшыся пра гэтую традыцыю, "Мінскага гарадавога" і яго сабачку зрабілі з бронзы.

Сжигают, красят, прикрывают причиндалы. Как в мире издеваются над статуями
Фота: Independent

З 1966 па 2017 год Еўльскі казёл па нейкай недарэчнасці не гарэў ўсяго чатыры разы. Спачатку гарадскія ўлады паспяхова вылічвалі піраманаў і каралі іх арыштамі і штрафамі. Але хуліганы не здаваліся: здаралася, што казёл згараў ўжо праз дзве гадзіны пасля таго, як быў усталяваны. У параўнанні з пятлёй, якую накінуў на шыю "Мінскага гарадавога" анархіст Вячаслаў Касінераў, гэта кветачкі.

Выжывуць толькі каханкі

Жыхароў Астаны абурае бессаромная, на іх думку, скульптура "Закаханыя" у Парку моладзі. Людзі лічаць жаночую фігуру залішне адкрытай і неадпаведнай традыцыям Казахстана. Дзяўчына выяўленая ў аблягаючым строі, які не хавае грудзі.

У 2016 годзе Талгат Шалтаеў прыйшоў да скульптуры і прыкрыў постаць дзяўчыны хусткай. Ён паабяцаў, што, калі хустку здымуць, ён будзе прыходзіць да "Закаханых" зноў і зноў. "Паліцыянты бачылі мае дзеянні. Я растлумачыў, што мне сорамна. Яны сказалі, што зрабілі б тое ж самае", — распавёў журналістам Талгат.

Сжигают, красят, прикрывают причиндалы. Как в мире издеваются над статуями
Фота: Kazakhstan travel guide

Нешта падобнае адбылося і з "Мінскім гарадавым": нядаўна мінчанін павязаў на шыю скульптуры шалік. Холадна ўсё ж, зіма блізка. Але мінская міліцыя, у адрозненне ад калег з Астаны, была супраць апранання скульптуры. Маўляў, яна "груба кажучы, з'яўляецца тварам МУС" і "ў наступны раз на помнік вешаць нічога не трэба".

Акупанты або саюзнікі?

У ліпені 2014 года на плошчы Свабоды ў Будапешце адкрылі помнік ахвярам нацысцкай акупацыі Венгрыі. Адно толькі слова "акупацыя" выклікала гнеў антыфашыстаў і яўрэйскіх арганізацый. На іх думку, ідэя помніка скажае гістарычныя факты, прадстаўляючы Венгрыю ахвярай фашызму. А як жа венгерская армія, якая да 1944 года ваявала на баку Германіі? А як жа паўмільёна венгерскіх яўрэяў, дэпартаваных у канцлагеры?

Сжигают, красят, прикрывают причиндалы. Как в мире издеваются над статуями

Праз дарогу ад помніка вырас альтэрнатыўны народны мемарыял. Тут свечкі, кветкі, дзіцячыя цацкі, чамаданы, копіі дакументаў у пластыкавых файлах і шмат-шмат фатаграфій. На іх — венгерскія яўрэі, знішчаныя падчас Халакосту. А яшчэ тут ёсць вядомае фота прэзідэнта Венгрыі Міклаша Хорці плячом да пляча з Адольфам Гітлерам.

"Мінскі гарадавы" — таксама не такая адназначная скульптура, як падаецца на першы погляд. Па-першае, яго ўстанавілі ў 2017 годзе да стагоддзя беларускай міліцыі. Але савецкая міліцыя, хутчэй, не пераемніца, а праціўнік царскіх гарадавых, яна знішчыла іх як клас. А па-другое, сама ідэя скульптуры ў гонар міліцыі, якая жорстка душыць любыя пратэстныя акцыі, нават калі людзі проста стаяць на тратуарах і пляскаюць у ладкі, шмат у каго выклікае неразуменне.

Усім Давідам Давід

У 2016 годзе ў Санкт-Пецярбургу разгарэўся скандал вакол копіі статуі Давіда. Гараджане абураліся, што копію скульптуры з непрыкрытымі палавымі органамі ўсталявалі каля лютэранскай царквы святой Ганны на Кірачнай вуліцы. "Як можна было паставіць гэтага мужыка без портак ў цэнтры Пецярбурга, каля школы і царквы? Гэты гігант псуе гістарычны выгляд горада і нявечыць дзіцячыя душы!" — абурылася мясцовая жыхарка.

Сжигают, красят, прикрывают причиндалы. Как в мире издеваются над статуями
Фота з "Вконтакте" групы "Поўнач-7"

Фуражка для капітана Херндана

У першакурснікаў ваенна-марской акадэміі ЗША ёсць традыцыя: узлезці на змазаны салам шасціметровы абеліск у гонар капітана Херндана і пакінуць там шапку. Лічыцца, што той, хто першым заваюе помнік, раней за ўсіх падымецца па службовай лесвіцы да звання адмірала.

Сжигают, красят, прикрывают причиндалы. Как в мире издеваются над статуями

Але на практыцы ў адзіночку дабрацца да верхавіны абеліска нерэальна. У забаве ўдзельнічае ўвесь курс: нехта стаіць ля падножжа піраміды, а хтосьці з фуражкай ў руках лезе наверх — літаральна па галовах. Але з "Мінскім гарадавым" такія атракцыёны выключаныя, бо на яго галаве ўжо красуецца свая фуражка!

Савецкі салдат — Супермэн!

У 2011 годзе ў Сафіі вандалы размалявалі помнік савецкім воінам-вызваліцелям. З салдат зрабілі герояў коміксаў: Супермэна, Чалавека-павука і Бэтмэна. А яшчэ аднаго "пераапранулі" ў Санта-Клаўса. На пастаменце хуліганы пакінулі надпіс "У нагу з часам".

Сжигают, красят, прикрывают причиндалы. Как в мире издеваются над статуями

"Мінскага гарадавога" яшчэ ні разу не размалёўвалі, і гэта добра: у Беларусі такія дзеянні караюцца крымінальна. Але аднойчы актывісты ЛГБТ-руху ўжо дабраліся да пліткі перад статуяй. Пасля таго, як міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч сказаў, што геі "не пройдуць", перад гарадавым намалявалі сляды ў колерах вясёлкі. А да яго ног паставілі "вясёлкавую клумбу". Удзельнікі акцыі былі затрыманыя, правялі ноч у ізалятары, а на наступны дзень былі пакараныя штрафамі.

Смерць эксплуататарам і каланістам!

Жыхары канадскага горада Галіфакс некалькі гадоў дамагаліся зносу помніка Эдварду Корнуолісу, які заснаваў у тых месцах першае англійскае паселішча. На думку людзей, такія помнікі неабходна дэмантаваць, бо яны "ўслаўляюць каланіялізм, зневажаюць спадчыну карэнных народаў краіны". На пачатку 2018 года помнік такі быў знесены.

Сжигают, красят, прикрывают причиндалы. Как в мире издеваются над статуями
Фота: The Art Newspaper Russia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі