Спаленую вёску ў Шчучынскім раёне наведалі марадзёры

Спаленую вёску ў Шчучынскім раёне наведалі марадзёры

Спаленую вёску Нарчы ў Шчучынскім раёне наведалі марадзёры. Яны скралі каля 600 кг металу. Па факце крадзяжу распачалі крымінальную справу, паведамляе "Гродзенская праўда" са спасылкай на абласное ўпраўленне Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося 7 красавіка. Адзін з мясцовых жыхароў паліў на сваім падворку сухую траву і не заўважыў, што распачаўся пажар. У вёсцы згарэў 21 дом з 24-х. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. У Нарчы стала жылі толькі чатыры сям'і. У дачыненні пенсіянера распачалі крымінальную справу.

Што забралі марадзёры на пажарышчах? Металічныя слупы, сельскагаспадарчую тэхніку, розныя металічныя рэчы. Страты ацанілі на суму 180 рублёў. Міліцыя шукае зламыснікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі