Спаборніцтвы па біятлоне з удзелам Мікалая Лукашэнкі перанеслі

Спаборніцтвы па біятлоне з удзелам Мікалая Лукашэнкі перанеслі

Спаборніцтвы па біятлоне з удзелам Мікалая Лукашэнкі перанеслі. Прычынай называюцца "ўмовы надвор'я" — у Беларусі істотна пахаладала. Новыя тэрміны агучаць пазней.

24-25 лютага ў Раўбічах пад Мінскам мусіў прайсці рэспубліканскі фінал дзіцячых спаборніцтваў па біятлоне "Снежны снайпер". Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі трапіў у яго пасля таго, як на абласных спаборніцтвах заняў першае месца сярод юнакоў 13-14 гадоў. Пра тое, што Мікалай зацікавіўся біятлонам, яго бацька распавёў у жніўні мінулага года. Нібыта, ён пабачыў па тэлевізары Дар'ю Домрачаву і захацеў "патрэніравацца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі