Вы тут

Сорам за Лукашэнку. Як жыць беларусам, якіх уцягнулі ў вайну?

Псіхолаг Наталля Скібская / архіў

Вайна ва Украіне працягваецца сёмы дзень. Расіяне забіваюць людзей, разбураюць як стратэгічныя аб’екты, так і жылыя дамы. Лукашэнка спрабуе супакойваць, маўляў, беларускіх вайскоўцаў няма на тэрыторыі краіны-суседкі, але ўсё гэта можа змяніцца, калі Пуціну спатрэбіцца дапамога. З тэрыторыі Беларусі ў бок Украіны ўжо было выпушчана чатыры балістычныя ракеты ў паўднёва-заходнім напрамку, чаго кіраўнік краіны не адмаўляе. Ёсць інфармацыя, што абстрэлы працягваюцца. 

Такім чынам, Пуцін уцягнуў у вайну Лукашэнку, а Лукашэнка ўцягвае беларусаў, якія не хочуць ісці супраць украінцаў і ўласнага сумлення. Многія ўкраінцы памятаюць 2020 год і разумеюць, з-за каго мы апынуліся ў такім непрывабным становішчы. Іншыя перакананыя: калі беларусы не спрабуюць спыніць вайну, яны падтрымліваюць агрэсара. 

З-за істэрычнай прапаганды і фэйкаў у сацсетках, беларусаў могуць пачаць лічыць ворагамі, памагатымі вайны, акупантамі, забойцамі ўкраінцаў. Беларусы зараз не коцікі ў свеце. 

Як з гэтым жыць і што рабіць далей? На гэту тэму размаўляем з псіхолагам Наталляй Скібскай.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.