Вы тут

Смяротныя траўмы Раману Бандарэнку прычынілі байцы САХРа?

Раман Бандарэнка

Аб'яднанне былых сілавікоў правяло ўласнае расследванне гібелі Рамана Бандарэнкі. Паводле іх высноваў, да яго гібелі маюць дачыненне байцы САХРа (спецыяльнага атрада хуткага рэагавання). У расследаванні нават называюцца канкрэтныя імёны людзей.

Як паведамлялася раней, Генпракуратура прыпыніла крымінальную справу пра забойства Рамана Бандарэнкі. Прычынай называлася тое, што немагчыма знайсці людзей, якія збілі яго да смерці.

"Я дагэтуль знаходжуся ў шоку ад гэтай жахлівай несправядлівасці і ў чарговы раз пераканалася, што ратаванне тапельцаў — справа рук саміх тапельцаў", — сказала пасля рашэння Генпракуратуры Алена Бандарэнка, маці Рамана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.