Смяротнае пакаранне? У нас жа мараторый!? (відэаапытанне)

Вынікі новага апытання пад назвай "Злачынства і пакаранне: Успрыняццё, адзнакі, адносіны грамадства" ў Беларусі вельмі здзіўляюць. Згодна з ім, амаль 10% лічаць, што смяротнае пакаранне ў Беларусі адмянілі.

Каб на ўласныя вочы праверыць вынікі даследавання, Еўрарадыё выправілася на вуліцы Мінска.

"Я думаю, у Беларусі няма смяротнага пакарання. Я ў свой час за яго не галасавала. Галасавала супраць, бо не заўсёды ёсць упэўненасць, што чалавек вінаваты", — нечакана адказвае першая ж жанчына.

Яшчэ каля 13% лічаць, што дзейнічае мараторый ці гэты від пакарання шмат гадоў не прымяняецца.

"У нас жа мараторый. І яно не патрэбна. Бог даў жыццё і бог забраў. Ніхто не мае права забіраць жыццё ў чалавека", — гаворыць яшчэ адна.

Такім чынам два чалавекі з шасці думаюць, што смяротнага пакарання няма.

Цалкам падтрымліваюць смяротную кару 36,5% беларусаў, яшчэ 27,3% падтрымліваюць пры пэўных умовах, катэгарычна супраць — 31%. Больш за траціну беларусаў за тое, каб пакінуць смяротнае пакаранне, 10% лічаць, што смяротнае пакаранне трэба прымяняць часцей.

"З аднаго боку, людзі разумеюць, што за дрэнныя дзеянні будуць мець жорсткае пакаранне. Але ў кожнага чалавека ёсць права на жыццё і нельга яго забіраць", — кажа дзяўчына.

Але не ўсё так кепска — амаль палова насельніцтва за непрымяненне смяротнага пакарання.

"У некаторых выпадках патрэбна смяротнае пакаранне. Але не заўсёды. Я працавала следчым і ведаю: калі да канца справа ідзе, ёсць людзі, якія зусім не каюцца".

Галоўныя аргументы за адмену — "не дзяржава дае жыццё і не яму яго забіраць", а таксама магчымасць судовай памылкі. Умова ўваходжання ў ЕС на апошнім месцы сярод аргументаў.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Фота з архіву