СМІ: У порце Стамбула выбухнуў грузавік з украінскімі нумарамі
![СМІ: У порце Стамбула выбухнуў грузавік з украінскімі нумарамі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/turcyja-2912.jpg.webp?itok=VasY5F2w)
У порце Хайдарпаша ў Стамбуле на стаянцы выбухнуў грузавік, паведамляе УНІАН са спасылкай на турэцкія СМІ. Па словах відавочцаў, у аўтамабіля былі ўкраінскія нумарныя знакі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, выбух адбыўся пасля таго, як аўтамабіль загарэўся. Мяркуецца, што прычынай выбуху магло стаць загаранне паліва.
Кіроўца аўтамабіля атрымаў лёгкія раненні і быў шпіталізаваны.
Фота: twitter.com/140journos