СМІ: Порнаакторка атрымала $130 тысяч за маўчанне пра сувязь з Трампам

СМІ: Порнаакторка атрымала $130 тысяч за маўчанне пра сувязь з Трампам

Адвакат прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў 2016 годзе заплаціў 130 тысяч долараў порнаакторцы Стэфані Кліфард (псеўданім Стормі Дэніэлс) за яе маўчанне пра магчымую сэксуальную сувязь з палітыкам. Пра гэта паведамляе газета The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Паводле выдання, Кліфард у асабістых размовах распавядала пра сувязь з Трампам пасля іх знаёмства ў ліпені 2006 года на турніры па гольфе. Юрыст Майкл Коэн нібыта заключыў з ёй пагадненне аб неразгалошванні за месяц да выбараў прэзідэнта ЗША ў 2016 годзе.

Пасля публікацыі The Wall Street Journal іншае выданне, The Daily Beast паведаміла, што пра сувязь Кліфард і Трампа распавядала яе сяброўка, порнаакторка Алана Эванс.

У каментары газеце Коэн заявіў, што і Трамп, і Кліфард адмаўляюць існаванне сувязі паміж імі.

Перад выбарамі некалькі жанчын абвінавацілі Трампа ў сэксуальных дамаганях. Сярод іх была і порнаакторка Джэсіка Дрэйк. СМІ таксама апублікавалі аўдыёзапіс размовы Трампа, дзе той заяўляе, што знакамітасці маюць права дамагацца жанчын, піша meduza.io

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі