Прысуд Харві Вайнштэйну за згвалтаванні адмянілі і будуць судзіць нанова

Харві Вайнштэйн (у цэнтры)

Харві Вайнштэйн (у цэнтры) / Getty Images

Суд Нью-Ёрка адмяніў прысуд за згвалтаванні, вынесены ў 2020 годзе галівудскаму магнату Харві Вайнштэйну, перадае Бі-Бі-Сі. Цяпер па гэтай справе прызначаны новы працэс.

Папярэдні прысуд адмянілі, як паведамляецца, бо ён не быў справядлівым: у якасці сведак на ім выступалі людзі, паказанні якіх не мелі дачынення да гэтага працэсу. На думку суда, Вайнштэйна судзілі на аснове яго папярэдніх учынкаў, а не па тых злачынствах, у якіх яго вінавацілі падчас працэсу.

Прадзюсар Харві Вайнштэйн быў адным з самых магутных людзей у Галівудзе. Абвінавачанні супраць яго былі вылучаныя падчас грамадскай кампаніі MeToo. У выніку яго асудзілі на 23 гады зняволення, прызнаўшы вінаватым у сексуальным гвалце.

Нягледзячы на адмену прысуду, 72-гадовы Вайнштэйн застанецца ў турме. Супраць яго працягвае дзейнічаць іншы прысуд, вынесены ў Каліфорніі: прадзюсара асудзілі на 16 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне актрысы ў Лос-Анджэлесе.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі