СМІ: Капітан зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Стась будзе гуляць у Расіі

СМІ: Капітан зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Стась будзе гуляць у Расіі

Капітан зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Стась будзе гуляць у Расіі. Мінскі дынамавец, нібыта, у бліжэйшы час падпіша кантракт з омскім “Авангардам”, піша сайт vomske.ru.

Стасю 28 гадоў. Ён выступаў за ЦСКА, “Нафтахімік”, аднак большую частку кар’еры правёў у мінскім “Дынама”. У мінулым сезоне ён пачынаў у “Нафтахіміку”, а пасля гуляў за дынамаўцаў, у 52 матчах закінуў 7 шайбаў і зрабіў 8 галявых перадачаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі