СМІ: Бомбу, якой забіла Захарчанку, заклалі ў таршэр або жырандолю

 СМІ: Бомбу, якой забіла Захарчанку, заклалі ў таршэр або жырандолю

Бомбу, якая забіла кіраўніка непрызнанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандра Захарчанку, была закладзеная ў таршэр або жырандолю. Прычым зроблена гэта было найхутчэй на замову людзей з атачэння лідара ДНР, піша расійскае выданне “Коммерсант”.

Паводле выдання, выбухоўка была закладзеная ў адну з асвятляльных прыладаў у кавярні “Сепар” у Данецку, і запускалася званком праз мабільны тэлефон. Выканаўца забойства хутчэй за ўсё знаходзіўся побач з кавярняй і бачыў, як да яе пад’ехаў аўтамабіль Захарчанкі.

Кавярня “Сепар” належала кіраўніку аховы загінулага лідара ДНР, таму без дапамогі “сваіх” усталяваць бомбу там было немагчыма.

Тым часам дарадца кіраўніка ДНР Аляксандр Казакоў абвясціў, што забойства арганізавалі Сілы спецыяльных аперацыяў Украіны, паведамляе ria.ru. Ён спасылаецца на паказанні затрыманых у справе забойства Захарчанкі.

42-гадовы Аляксандр Захарчанка загінуў пасля выбуху ў кавярні, куды ён прыехаў на памінкі па расійскім спеваку Іосіфе Кабзоне. Захарчанка атрымаў траўму галавы і сканаў у лякарні, куды яго прывезлі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі