Вы тут

СМІ: Бізнесмена Юрыя Чыжа выпусцілі з СІЗА КДБ

Вядомага беларускага бізнесмена Юрыя Чыжа выпусцілі з СІЗА КДБ. Пад хатні арышт ці пад падпіску аб нявыедзе. Пра гэта паведамляе партал tut.by са спасылкай на неназваныя крыніцы. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

За кратамі Чыж знаходзіўся з сакавіка 2016-га. Яго падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры.

Як паведамляла Еўрарадыё, 11 верасня Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, чаму трымае на кантролі справу бізнесмена і агучыў суму шкоды па яго справе — 11-12 млн долараў.