СМІ: Аляксандр Глеб можа ўладкавацца на спартыўны тэлеканал

СМІ: Аляксандр Глеб можа ўладкавацца на спартыўны тэлеканал

Самы вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб можа ўладкавацца на расійскі спартыўны тэлеканал “Матч-ТВ”. Пра гэта паведамляе “Прессбол”. Па звестках выдання, Глебу прапанавалі стаць пастаянным футбольным экспертам у адной з перадач.

Як вядома, футбаліст не гуляе з канца вясны, яго апошнім клубам былі самарскія “Крылы Саветаў”. Пра завяршэнне гульнявой кар’еры Аляксандр Глеб яшчэ не аб’яўляў, хаця ўжо даўно пра гэта думае. Была інфармацыя, што ім нядаўна зацікавіўся адэскі “Чарнаморац”. 36-гадовы футбаліст, нібыта, мусіць прыняць рашэнне да 1 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі