Smashing Pumpkins пакінуць свой “след” на Рок-Алеі

Альтэрнатыўшчыкі Smashing Pumpkins, якія вярнуліся да жыцця пасля працяглай «спячкі», будуць уганараваныя памятным знакам на знакамітай Галівудскай Рок-Алеі ў Лос-Анджэлесе. Паведамляецца, што двое цяперашніх удзельнікаў гурта – вакаліст Білі Корган і бубнач Джымі Чэмберлін запрошаныя пакінуць адбіткі сваіх зорных далоняў у бетоне з наступным размяшчэннем злепкаў у экспазіцыі Гітарнага Музея (Hollywood Guitar Center).

Працэс «цэментавання» Smashing Pumpkins адбудзецца 23 красавіка. Прысутнасць двух астатніх музыкаў арыгінальнага складу «Гарбузоў» - гітарыста Джэймса Айхі і басісткі Д'Арсі Врэцкі – не пацверджанае. Можна меркаваць, што яны праігнаруюць мерапрыемства.

Галівудскі Гітарны Музей функцыянуе з пачатку 60-х. Цяпер у яго экспазіцыі прадстаўленыя адбіткі далоняў каля сотні музыкаў, якія аказалі вялікі ўплыў на развіццё рок-музыкі – у тым ліку Элвіса Прэслі, Джоні Кэша, Эрыка Клэптана, Бі Бі Кінга, удзельнікаў Blondie, AC/DC, Aerosmith і Def Leppard.

Фота: www.daymusic.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі