Вы тут

Смаленскія мытнікі зладзілі пагоню за трыма фурамі з Беларусі

pixabay.com

На пачатку жніўня смаленскія мытнікі затрымалі тры фуры з санкцыйнымі прадуктамі пасля працяглай пагоні, інфармуе прэс-служба Федэральнай мытнай службы.

Машыны ехалі з Беларусі па аб'язных дарогах уначы ў суправаджэнні легкавых аўтамабіляў. Мытнікі запатрабавалі спыніцца, але кіроўцы кінуліся наўцёкі. Яны паспрабавалі адарвацца ад пагоні па прасёлкавай дарозе з дапамогай машыны прыкрыцця. Пры гэтым уцекачы небяспечна манеўравалі перад машынамі са спецсігналамі і стваралі аварыйныя сітуацыі. Спыніць фуры ўдалося ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці.

У двух аўтамабілях мытнікі выявілі 40 тон польскіх і малдаўскіх яблыкаў. Кіроўцы не мелі таварасуправаджальных і фітасанітарных дакументаў на прадукцыю. 

У трэцім грузавіку было 9 тон салаты і шпінату. Паводле дакументаў, зеляніну везлі з Літвы ў Мінск.