Слуханні па справе Ціхана і Дзевятоўскага зноў перанесеныя

Спартыўны арбітражны суд перанёс на студзень 2010 года слуханні па справе беларускіх кідальнікаў молата Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана, якія абвінавачваюцца ва ўжыцці допінгу. Планавалася, што яны адбудуцца 4-5 снежня. "Прессбол" нагадвае, што на Алімпіядзе-2008 у Пекіне Дзевятоўскі заваяваў срэбраны медаль, а Ціхан — бронзавы. Аднак допінг-кантроль паказаў у крыві спартсменаў павышаны ўзровень тэстастэрона.

Абодва атлеты падалі апеляцыю ў Спартыўны арбітражны суд, апратэставаўшы рашэнне пра дыскваліфікацыю ў надзеі вярнуць алімпійскія ўзнагароды. Пры гэтым Дзевятоўскаму пагражае пажыццёвая дыскваліфікацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі