Словы "лёгкія" і "мяккія" забароняць пісаць на цыгарэтах

У Беларусі можа быць уведзена забарона на выкарыстанне слоў "лёгкія", "вельмі лёгкія", “з нізкім утрыманнем смолаў” і "мяккія" пры маркіроўцы тытунёвых вырабаў. Пра гэта паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Міністэрства аховы здароўя Міхаіл Рымжа.

Ён растлумачыў, што гэта датычыцца тэрмінаў, якія могуць ужывацца для стварэння ўражання аб тым, што вызначаны тытунёвы выраб з'яўляецца менш шкодным, чым іншыя. Разам з тым, плануецца павялічыць плошчу надпісу аб шкодзе палення да 50% ад плошчы цыгарэтнага пачка і перыядычна змяняць тэкст папераджальнага надпісу.

Як паведаміў Рымжа, сёння ў Беларусі курыць 64% насельніцтва, прычым трэцяя частка з іх — жанчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі