Слонімскі гарвыканкам заступіўся за царазабойцу Войкава

Слонімскія ўлады адмовілі групе жыхароў горада ў просьбе перайменаваць вуліцу імя Пятра Войкава, які камандаваў расстрэлам расійскай царскай сям'і разам з дзецьмі.
Слонімцы спасылаюцца на тое, што Войкаў да горада дачынення не меў. Акрамя таго ён займаўся выкананнем бессудовых смяротных пакаранняў і продажам царскіх кляйнотаў за мяжу за бясцэнак.

У сваёй адмове гарвыканкам піша, што не знайшоў доказаў таго, што Войкаў быў забойцам, і што большасць жыхароў вуліцы супраць перайменавання. Адкуль выканкам мае такія звесткі, не паведамляецца. Дарэчы, вуліца з такой назвай ёсць і ў суседніх Баранавічах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі